Восеньская забаўка для выхаванцаў "Восеньскі Кірмаш" у нашай установе дашкольнай адукацыі

14.11.2019
У нашай установе дашкольнай адукацыі прайшла восеньская забаўка для выхаванцаў "Восеньскі Кірмаш". Мерапрыемства было арганізавана сумесна з бацькамі, якія актыўна ўзаемадзейнічалі з педагогагічнымі работнікамі і выхаванцамі. Канцэпцыя свята была накіравана на далучэнне выхаванцаў да культурных каштоўнасцяў сваёй краіны, выхаванню патрыятычных адносін да Радзімы. Ранішнік быў вытрыманы ў беларускім стылі, што стварала асаблівую святочную атмасферу. Меладычныя беларускія песні і запальныя танцы нікога не пакінулі абыякавымі. "Восеньскі Кірмаш" скончыўся пачастункамі і выдатным настроем! Гэта яркае і запамінальнае мерапрыемства стала штогадовай традыцыяй нашага дзіцячага саду.